
Прыгатаваць рошчыну з пшанічнай мукі:
25-30 г дражджэй пакласці ў посуд,
дадаць 2 шклянкі ледзь цёплага малака;
размяшаць дрожджы і ўсыпаць 400г мукі,
выбіць, даць падысці ў цёплым месцы.
Калі рошчына будзе гатовая, пакласці 4-5 жаўткоў,
1ст. лыжку солі, 2 ст. лыжкі цукру, 1/2 шклянкі летняга масла, змяшаць
і ўліць 2 шклянкі малака;
адразу ўсыпаць 2 шклянкі грачанай мукі, добра вымешаць
і пакласці збітыя 4-5 бялкоў і 1 шклянку густых слівак,
таксама збітых у густую пену.
Усю гэтую бліновую масу змяшаць асцярожна, знізу ўверх,
каб яна заставалася ўвесь час пышнай, яшчэ раз даць падняцца
і выпякаць бліны.

|