
-2 шклянкі грачанай мукі,
-2-1/2 шклянкі малака,
-30 г дрожджаў,
-соль.
Цеста для бліноў трэба паставіць за 2 - 3 гадзіны да таго,
як іх падаваць да стала.
Муку развесці ў цёплым малацэ або вадзе з даданнем солі і дрожджаў,
разведзеных у невялікай колькасці малака, і паставіць у цёплае месца.
Калі цеста паднімецца, асцярожна, не змешваючы, печ бліны на
гарачай патэльні, змазанай маслам, на пліце або ў печы. Бліны
падаваць з растопленым маслам, смятанай, ікрой, селядцом,
маласольнай або свежай рыбай.
Грачаныя бліны ядуць і з нішчымным (раслінным) алеем.

|