
-4 шклянкі грачанай мукі,
-2,5 шклянкі вады,
-2 шклянкі малака,
-20-25 г дрожджаў,
-1 гарбатная лыжка цукру,
-соль - па густу.
Заварнымі гэтыя бліны завуць таму,
што муку або рошчыну заварваюць кіпенем.
Выкарыстоўваць трэба не кіпячую ваду,
а толькі нагрэтую да кіпення.
Ліць вадкасць варта паступова (струменьчыкам),
каб не забіць дрожджы.
Усыпаць у рондаль дзве шклянкі мукі, заліць яе двума шклянкамі кіпеню,
добра размяшаць, каб не было камякоў.
Калі цеста астыне да пакаёвай тэмпературы,
развесці ў палове шклянкі цёплай вады дрожджы і ўліць іх у рошчыну.
Рошчыну добра ўзбіць, накрыць ручніком
і паставіць падыходзіць у цёплае месца.
Калі рошчына павялічыцца ў аб'ёме ў 2- 3 разы, дадаць у яе муку,
малако, соль, зноў узбіць і паставіць у цёплае месца.
Выпякаць бліны звычайным спосабам.

|