
-3 шклянкі пшанічнай мукі,
-1,5 шклянкі грачанай мукі,
-30 г дрожджаў,
-6 яйкаў,
-1 г. лыжка цукру,
-4 ст. лыжкі сметанкавага масла,
-малако,
-соль.
Паставіць рошчыну з 0,75 шклянкі цёплага малака, дрожджаў
і пшанічнай мукі.
Калі цеста падыдзе, увесці ў яго жаўткі, цёплае масла, цукар і соль.
Добра ўзбіць, дадаючы паступова грачаную муку
і гэтулькі цёплага малака, каб цеста было кансістэнцыі смятаны,
даць падняцца другасна.
Затым увесці ўзбітыя бялкі, змяшаць і папячы на распаленай,
змазанай маслам патэльні, тонкія бліны.
Падаць са смятанай, падсмажанай з маслам цыбуляй, цёртым сырам.

|