Акуратна, каб не парвалася, зняць скуру з гусінай шыі.
Памыць пячонку птушкі, дробна нарэзаць, падсмажыць з цыбуляй на
шмальцы, дадаць вараную грэчку (1/2 шклянкі), тоўчаныя грэцкія арэхі
(1/4 шклянкі), здробненую зеляніну, соль, чорны перац, 1-2 сырых яйка, узбітых з мукой.
Усё добра змяшаць, дадаць топленае сметанкавае масла,
сечаны часнык.
Гэтай сумессю напоўніць шыйку, зашыць яе ніткамі
і варыць 20-25 хвілін у булёне, у якім варылася гусінае мяса.
Выняць з булёна, пасаліць, вышмараваць смятанай
і падсмажыць у духоўцы.
Фаршаваную шыйку падаваць у халодным выглядзе, нарэзаўшы
кавалачкамі, з агароднінным гарнірам або марынаванай садавінай.
|