
-3,5 шклянкі грачанай мукі
-1,5 шклянкі пшанічнай мукі
-2,5 шклянкі цёплай вады
-2 шклянкі кіпячага малака
-25 г дрожджаў
-25 г сметанкавага масла
-2 яйкі
-1 г. лыжка цукру
-1 г. лыжка солі
-0,5 шклянкі растопленага масла
У вадзе развесці дрожджы, дадаць усю пшанічную муку
і роўны аб'ём грачанай, даць падысці.
Усыпаць пакінутую грачаную муку, ізноў даць падысці.
Заварыць цеста гарачым малаком, астудзіць, пакласці цукар, соль,
масла, даць падысці і затым пякчы.

|