
-2 шклянкі грачанай мукі
-2 шклянкі пшанічнай мукі
-4 шклянкі малака
-25 г дрожджаў
-50 г сметанкавага масла
-2 г. лыжкі цукру
-1 г. лыжка солі
-5 яйкаў
-0,5 шклянкі сланечнікавага алею або топленага масла
Грачаную муку развесці ў 1 шклянцы халоднага малака
і заварыць 2 шклянкамі гарачага, астудзіць.
Увесці дрожджы і даць падысці цесту ў цёплым месцы.
Цеста ўзбіць, дадаць соль, пшанічную муку, масла, жаўткі, расцёртыя
з цукрам, пакінутае малако, узбітыя бялкі, даць падысці і затым пякчы.

|