-2 шклянкі грачаных круп (ядрыцы),
-3 шклянкі вады,
-1/2 г. лыжкі солі,
-раслінны алей.
Для прыгатавання кашы па гэтым кулінарным рэцэпце трэба ў кіпячую падсоленую ваду засыпаць крупу і парыць датуль, пакуль не ўбярэцца ўся вада. Калі каша згусне, рондаль шчыльна зачыніць вечкам, паменшыць нагрэў да мінімальнага і пакінуць кашу да поўнага стамлення. Рассыпістую грачаную кашу можна заправіць раслінным алеем.
|