3 шклянкі дробных грачаных круп працерці з 2 яйкамі і падсушыць, вымешваючы лыжкай. Закіпяціць 2 шклянкі вады з 1/2 лыжкі смальца ці масла і соллю, усыпаць у яе крупу і паставіць у гарачую духоўку падварыцца, потым добра вымешаць і гатаваць да гатовасці. Затым прыгатаваць фарш: вараную ялавічыну дробна пасячы, дадаць цыбулю, абсмажаную з маслам, некалькі дробна пасечаных крутых яйкаў, пасыпаць перцам, соллю і перамяшаць усё гэта з кашай. Рондаль, вышмараваны маслам, выкласці блінцамі, перакладаць блінцы кашай у некалькі пластоў, затым паставіць у духавую печ і запекчы.
|