Сухія грыбы перабраць, вымыць і замачыць у халоднай вадзе на 1-2 гадзіны. Затым зварыць без солі. Грыбы выняць, пасекчы і абсмажыць з цыбуляй на раслінным алеі. Адвар працадзіць, даліць вады і зварыць на ім рассыпістую грачаную кашу. Змяшаць яе з грыбамі, абсмажанымі з цыбуляй.
|