-на 2 шклянкі грачаных круп - 3 шклянкі вады,
-25 г сухіх грыбоў,
-2 галоўкі рэпчатай цыбулі,
-2-3 ст. лыжкі тлушчу,
-1 гарбатную лыжку солі.
Сухія грыбы прамыць, скласці ў рондаль, заліць 3 шклянкамі халоднай вады і пакінуць у ёй на 1-1 1/2 гадзіны. Калі грыбы набрыняюць, выняць іх з вады, дробна нарэзаць ці прапусціць праз мясасечку, пакласці зваротна ў тую ж ваду і паставіць варыць. У закіпеўшую ваду дадаць соль, засыпаць грачаныя крупы і, памешваючы, варыць да загусцення. Затым рондаль з кашай накрыць і паставіць на гадзіну. У гатовую кашу дадаць падсмажаную ў масле цыбулю і размяшаць.
|