
-1 шклянка пшанічнай мукі,
-1 шклянка грачанай мукі,
-1 яйка,
-2 шклянкі малака,
-сталовая лыжка цукру,
-20 г масла або маргарыну,
-1/2 гарбатнай лыжкі цукру,
-20 г дрожджаў.
Спачатку рыхтуецца дражжавое цеста.
Малако (3/4 агульнай колькасці) падцяпліць да 35-40°
і растварыць у ім дрожджы. Дадаць муку і яйкі.
Змяшаць да аднастайнай масы, увесці растоплены тлушч
і зноў змяшаць.
Цеста пакінуць у цёплым месцы на 3-4 гадзіны і,
калі яно паднімецца, пасаліць і ўліць пакінутае малако.
Добра змяшаць і даць цесту зноў падняцца.
Пры замесе ў цеста можна дадаць пюрэ з морквы, яблыкаў, вішань
і інш. Зараз можна выпякаць.
Бліны складаюць стопкай, змазваюць маслам
і падаюць са смятанай, селядцом, варэннем, джэмам, ікрой і інш.

|