
У 1/2 шклянкі вельмі цёплай вады з 1 г. л. мукі + 1 г. л. цукру
размяшала 1 г.л. без горкі дрожджаў.
Пакуль размешвала ў місцы 3/4 шклянкі
вельмі цёплага малака + 1 яйка + 1 шклянка мукі + 2 ст. л. кукурузнага
алею + 1 г. л. цукру і трохі солі, дрожджы ажылі вельмі добра
і былі ўліты ў цеста і размешаны.
Праз 10 хвілін у цесце з'явіліся бурбалкі.
Я усыпала яшчэ адну г.л. цукру, больш для колеру гатовых бліноў
і была здзіўлена, як завіравала цеста пры размешванні гэтага цукру.
Цікава, што падчас гатаванняў цеста ў місцы не падавала прыкмет
жыцця (можа таму што ў хаце не вельмі цепла), як з пшанічнай мукі,
але на патэльні паднімалася.
А далей рыхтавала бліны на сухой (без тлушча) тэфлонавай патэльні.
Паднімаліся яны выдатна, можна было б даліць трохі малака, але я люблю не тонкія.
З першага боку атрымліваліся вельмі румянымі, на другім боку колер грачаны,
таму што перагортвала і праз пару секунд здымала,
каб не перасушыць.
Наогул, калі зрабіць па рэцэпце чырвоных бліноў ад Пахлебкіна,
то будзе клас.
Выдатна пайшлі з песто і авакада разам, з мёдам і цытрынавым сокам
таксама разам, са смятанай і малінай працёртай з цукрам,
а потым з мёдам.

|