
-400 г грачанай мукі,
-400 г пшанічнай мукі,
-4,5-5 шклянак вады,
-2 г. л. солі,
-2 г. л. цукру,
-1 г. л. цытрынавай кіслаты,
-1 г. л. соды,
-100-200 г сметанкавага масла.
Узяць 400 г грачанай і 400 г пшанічнай мукі, 4,5-5 шклянак цёплай вады,
дадаць соль, цукар, добра вымешаць, выбіць.
Калі патэльні будуць распалены, узяць 1 гарбатную лыжку кіслаты,
усыпаць яе ў 0,5 шклянкі халоднай вады, размяшаць, выліць у цеста,
затым размяшаць 1 гарбатную лыжку соды ў 0,5 шклянкі халоднай
вады, уліць у цеста, размяшаць і зараз жа выпякаць бліны. Падаць да
бліноў растопленае масла, смятану, ікру.

|