-300-500 г грэчкі,
-4-5 сярэдніх цыбулін,
-70-100 г сланечнікавага алею (лепш рафінаванага),
- соль,
- заправа з сушанай гародніны.
Дбайна прамыйце грэчку, выкладзеце яе на патэльню
і прасушыце 5-7 хвілін на сярэднім агні, увесь час памешваючы,
каб не прыгарэла.
Калі грэчка прасохне
і злёгку абсмажыцца (зярняткі будуць пастрэльваць),
зніміце з агню і яшчэ раз дбайна прамыйце.
Выкладзіце ў рондаль і заліце вадой.
Вада павінна ледзь пакрываць кашу, а лепш, нават зусім не пакрываць.
Дадайце соль і заправу (калі заправа салёная, то не дадавайце соль),
калі закіпіць накрыйце вечкам і стамляйце 5-7 хвілін на маленькім агні.
Затым, зніміце з пліты, абгарніце рондаль ручніком
і пастаўце пад падушку на 10-15 хвілін.
У гэты час абсмажце ў маслі дробна (можна не вельмі)
нарэзаную цыбулю да залацістай скарыначкі.
Гатовую кашу выкладзіце на талерку
і зверху пасыпце цыбуляй абсмажанай у алеі.
Грэчка прыгатаваная такім спосабам атрымліваецца храбусткая
і вельмі смачная.
|