-200 г грачаных круп,
-200 г фаршу,
-3 ст. лыжкі расліннага алею,
-2-3 цыбуліны,
-чорны перац,
-сушаная салера,
-соль.
Грэчку адварыць у падсоленай вадзе, калі грэчка зварыцца, зліць ваду.
У глыбокай патэльні на раслінным алеі спасераваць цыбулю.
Калі цыбуля падсмажыцца, дадаць фарш і абсмажыць яго,
дадаць салеру, чорны перац, усё змяшаць.
Дадаць адвараную грэчку.
Рыхтаваць 10 хвілін пад вечкам на слабым агні.
|