-грэчка - 3 шклянкі
-мяса - 500 г (або фарш, або тушонка)
-рэпчатая цыбуля - 2-3
-тамат-паста - 1-1,5 ст.л.
-аджыка - ½ г.л.,
-соль,
-перац - па густу
Грэчку перабраць і памыць. Потым можна абсмажыць.
Цыбулю дробна пасекчы.
Мяса нарэзаць вельмі маленькімі кавалачкамі.
Калі робіце з тушонкай, то тушонку трэба памяць відэльцам.
Цыбулю абсмажыць на маслі да залацістага колеру.
Дадаць мяса (тушонку або фарш)
і тушыць разам з цыбуляй да гатовасці мяса.
Дадаць грэчку, ваду, соль і аджыку.
Калі палова вады выкіпіць, дадаць тамат-пасту
і давесці грэчку да гатовасці. Даць трохі пастаяць.
|