-грэчка - 200 г.
-мяса - 300 г
-адна цыбуліна
-зубчык часныку
-шпінат
-спецыі
Абсмажым у раслінным алеі цыбулю, да залацістага колеру,
дадамо дробна парэзанай свініны.
(Калі ёсць грыбы то можна дадаць і іх).
Тушым амаль да гатовасці. Раўналежна адварваем грэчку.
Лепш за ўсё ўзяць грэчку ў пакуначках, яна хутка варыцца
і з ёй не трэба важдацца.
У ваду, у якой будзе варыцца грэчка,
пажадана выжаць зубчык часныку і дадаць спецый.
Гатовую грэчку вывальваем у патэльню з мясам, дадаём трохі шпінату
і даводзім да гатовасці. Дабавіць соль, перац, лаўровы ліст
|