На 3 гаршочка:
-500 г свініны
-9 ст. л крупы
-2 булённых кубіка
-2 рэпчатыя цыбуліны
-1 лаўровы ліст
Мяса (лепш свініну) парэзаць на кавалачкі, дробна парэзаць цыбулю,
раскласці ў гаршочкі.
У кожны гаршочак насыпаць па 3 сталовыя лыжкі прамытых круп
(грачанай або проса або і таго і і ідругога),
дадаць раскрышаны лаўровы ліст.
Заліць змесціва гаршочкаў булёнам з кубікаў
(лепш курыным або грыбным).
Паставіць у духоўку на гадзіну пры сярэдняй тэмпературы.
|