-200 г грачаных круп
-500 г сасісак (лепш паляўнічых)
-300 г грыбоў (свежых або замарожаных)
-200 г цыбулі
-соль
-перац
-раслінны алей
Цыбулю дробна пакрышыць. Сасіскі нарэзаць кружочкамі.
Грыбы пачысціць, дробна нарэзаць. Грэчку адварыць да гатовасці.
Лепш так - 400 мл вады давесці да кіпення, палажыць грэчку, пасаліць
і варыць каля 15-20 хвілін. Цыбулю абсмажыць на раслінным алеі.
Дадаць грыбы.
Варыць датуль, пакуль не выпарыцца ўся вадкасць (каля 15 хвілін).
Дадаць сасіскі, варыць 3-5 хвілін.
Дадаць грэчку, змяшаць, паперчыць, калі неабходна, пасаліць.
Прыбраць з агню. Пры падачы пасыпаць зелянінай.
|