
-8 тонкіх кавалачкаў мясной паляндвіцы
-1 вялікая цыбуліна
-2 вялікіх морквы
-5 маленькіх памідорак-чэры (альбо 1 звычайная)
-150 г грэчкі
-2 зубчыка часныку
-3 ст. лыжкі молатых грэцкіх арэхаў
-2 дробкі зерняў каляндры
-2 г. лыжкі молатага імбіра
-2 ст. лыжкі маянэза
-раслінны рафінаваны алей
-соль
-перац
Мяса солім, перчым, на 4 кавалачка кладзем па палоўцы зубчыка
часныку, зверху затуляем яшчэ 4 кавалачкамі мяса, пакідаем
на 1 гадзіну.
Цыбулю рэжам, моркву трэм на буйнай тарцы.
Грэчку адварваем амаль да гатовасці
(яна не павінна быць разваранай).
Мяса ледзь-ледзь падсмажваем у алеі з двух бакоў і выкладваем у рондаль на дно.
У гэты ж алей закідваем цыбулю, моркву
і часнык ад мяса, падсмажваем, затым дадаём грэчку, каляндру і імбір,
заліваем усё 0,5 шклянкамі вады, зверху пасыпаем арэхамі
і заліваем маянэзам. Дбайна змешваем.
Памідоры буйна рэжам, дадаём да агульнай масы
і на 5 хвілін ставім патаміцца.
Затым масу выкладваем на мяса раўнамерным пластом, рондаль
закрываем фальгой і ставім у духоўку на 10 хвілін пры 250 градусах.
Затым фальгу здымаем, запал зніжаем да 150 градусаў
і рыхтуем яшчэ 20 хвілін.

|