
-4 шклянкі грачанай мукі,
-4,5 шклянкі малака,
-20-25 г дрожджаў,
-соль - па густу.
У эмаляваны рондаль уліць паўшклянкі цёплага малака і развесці ў ім
дрожджы. Дадаць яшчэ 1,5 шклянкі малака.
Паступова пры бесперапынным памешванні усыпаць у рондаль з
малаком 2 шклянкі мукі.
Цеста добра размяшаць так, каб не было камякоў.
Накрыць рондаль ручніком, паставіць у цёплае месца.
Калі цеста падыдзе, г. зн. павялічыцца ў аб'ёме ў 2-3 разы,
дадаць да яго асноўную муку, малако, соль,
добра размяшаць і ізноў паставіць у цёплае месца.
Пасля таго, як цеста зноў падыдзе, можна пачынаць печ бліны.
Пры гэтым зачэрпваць цеста з рондаля трэба вельмі асцярожна,
каб не даць яму апасці.
Ад гэтага залежыць пухласць, рассыпістасць бліноў.
Тут і далей у рэцэптуру цеста для бліноў не ўключаны алей
для змазвання патэльні.
Звычайна перад тым, як выліць на патэльню цеста,
яе змазваюць адной гарбатнай лыжкай расліннага алею.

|