
-12 дробных памідораў,
-200 г грачаных круп,
-120 г смятаны,
-соль,
-зеляніна пятрушкі.
Зварыць рассыпістую грачаную кашу.
Вымыць памідоры, зрэзаць з іх верхавіны і выняць сярэдзіну,
пакінуўшы даволі тоўстыя бокі.
Сярэдзіну працерці праз сіта, змяшаць з кашай, падсаліць,
нафаршыраваць памідоры, накрыць кожны зрэзанай верхавінай,
пакласці ў рондаль, запекчы трохі, а затым, заліў смятанай,
паставіць у духоўку падсмажыцца.

|