
Вельмі просты, недарагі і смачны кулінарны рэцэпт паштэта з грэчкі.
Такі паштэт падыдзе для паўсядзённага меню, напрыклад, да сняданку.
Нам спатрэбіцца:
- шклянка грачаных круп,
-палова шклянкі тварагу,
-3-4 зубчыка часныку,
-соль.
Для падрыхтоўкі паштэта трэба грэчку зварыць
і астуджаную змяшаць з тварагом і часныком расцёртым з соллю.
Паштэт можна есць, як з белым, так і з чорным хлебам.

|