
- грачаныя крупы - 250 г
- топленае масла - 50 г
- ялавічына - 100 г
- морква - 100 г
- рэпчатая цыбуля - 50 г
- соль.
Разагрэць топленае масла, спасераваць у ім кольцы цыбулі,
пакласці лустачкі мяса і абсмажыць да паўгатоўнасці.
Затым дадаць моркву, нарэзаную саломкай або кубікамі, заліць вадой
і тушыць на слабым агні пры зачыненым вечку
да поўнай гатовасці, пасаліць.
Тым часам пакласці на патэльню лыжку топленага
або сметанкавага масла і ўсыпаць грачаныя крупы, спасераваць,
часта памешваючы.
Гэтыя крупы пакласці ў зірвак, заліць зверху раўнамерна цёплай вадой
і варыць да гатовасці, зрэдку памешваючы лыжкай грачаны пласт.
Накрыць на 30 хвілін.
Крупы павінны быць цалкам набраклымі і рассыпістымі.
На стол падаваць, паклаўшы на талерку горкай, як і іншыя пловы.
Вельмі добра спалучаецца з салатамі з рэдзькі, радыскі, памідораў
і агуркоў.

|