
-1 1/2 шклянкі малака,
-3 ст. л. грачаных круп,
-2 ст. л. цукру,
- цэдра цытрынавая,
-2 яйкі,
-50 г разынак,
-1 ст. л. масла.
Уліць у рондальчык 1 1/2 шклянкі малака,
пакласці адну сталовую лыжку дробнага цукру
і трохі нацёртай цытрынавай цэдры, паставіць на агонь.
Калі закіпіць, пакласці палову сталовай лыжкі масла,
усыпаць 3 сталовыя лыжкі грачаных круп
і, размяшаўшы, варыць, пакуль каша не згусне.
Зняць з агню, пакласці 50 г вычышчанага кішміша (разынкі),
асобна ўзбіць дабяла два жаўтка з адной лыжкай цукру
ўзбіць у пену два бялкі (яечных), змяшаць з жаўткамі
і, паклаўшы ў кашу, асцярожна размяшаць.
Вымазаць маслам рондальчык без ручкі,
абсыпаць цёртым хлебам, выкласці масу ў рондальчык,
паставіць у гарачую духоўку
і, калі засмажыцца і паднімецца, выкласці на талерку,
аддзяліўшы спачатку тонкім нажом ад рондальчыка.

|