
Выдаць:
-буйных грачаных круп 1 фунт, г. зн. 2 1/8 шклянкі,
-1 вялікую цялячую пячонку,
-1/8 або 1/4 фунта масла,
-2 яйкі,
-солі,
-барановую сетку, а можна і цялячую.
Узяць буйных грачаных круп, перамыць іх ў халоднай вадзе,
скласці ў рондальчык, змяшаць з вельмі дробна пасечанай сырой
цялячай пячонкай, пакласці солі, 1/8 або 1/4 фунта масла
(гледзячы па тым, як тлуста сетка), 2 яйкі.
Рондальчык выкласці барановай сеткай або так званым сальнікам,
скласці прыгатаваную кашу, накрыць той жа сеткай,
уставіць у печ на 1 гадзіну. Падаючы, выкласці на талерку.

|