
-1 гусіная шыйка,
-0,5 шклянкі грэцкіх або ячных круп,
-1 гусіная пячонка,
-2 ст. лыжкі тлушчу,
-1 цыбуліна,
-1 корань пятрушкі,
- соль,
-перац,
-лаўровы ліст.
Шыйку абпаліць, ачысціць, прамыць.
Прыгатаваць рассыпістую грэцкую або ячную кашу,
перамяшаць яе з нашаткаванай падсмажанай цыбуляй
і кавалачкамі сырой пячонкі, соллю і перцам.
Атрыманым фаршам запоўніць шыйку, зашыць з абодвух бакоў.
Пакласці ў гаршчок або сатэйнік, дадаць дробна парэзаны корань
пятрушкі, лаўровы ліст, уліць трошкі вады і паставіць у духоўку.
Праз 15- 20 хвілін зменшыць агонь да 100°
і давесці шыйку да гатоўнасці. Яе паказчык - румяны колер шыйкі.

|