
Узяць 2 кг баранавага кумпяка, вымачыць 5-6 гадзін у 2 л марынада
(1 шклянка воцату і 1 шклянка віна, 1/2 шклянкі расліннага алею,
1/2 шклянкі соку агрэста з карэннямі і спецыямі, зялёнай салерай,
цыбуляй-парэем, пятрушкай, 1 галоўкай цыбулі, 2- 3 зубцамі часныку).
Затым нацерці соллю, пячы на блясе,
паліваючы баранавым тлушчам, маслам і падліўкай кожныя 10 хвілін.
Абсыпаць сухарамі і тушыць у печы яшчэ 10 хвілін.
Падліўку зліць, працадзіць, мяса разрэзаць і паліць падліўкай.
Зварыць асобна крутую грачаную кашу
(гл. раздзел "Кашы"), гарніраваць ёю бараніну.
Цыбуля-шалот смажыцца разам з баранінай (маленькія паўтлустыя
абрэзкі мяса) і падаецца асобна ў соусніку або з верашчакай.

|