
-2 траскі,
-2 цыбуліны,
-2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі,
-3 сталовыя лыжкі расліннага алею,
- 2 сталовыя лыжкі цёртага сыра,
-1 шклянка грачаных круп,
-3 сталовыя лыжкі сметанкавага масла,
-1 шклянка таматавай падліўкі,
-соль,
-перац.
Трэску (камбалу або карпа) апрацаваць, дробную рыбу пакінуць цэлай,
а буйную нарэзаць на кавалкі.
Пасаліць, паперчыць, абкачаць у муце і абсмажыць.
Грачаную кашу пакласці ў змазаную тлушчам патэльню, пасярэдзіне
зрабіць паглыбленне, туды пакласці падсмажаную рыбу і зверху –
абсмажаную цыбулю. Усё заліць таматавай падліўкай,
пасыпаць цёртым сырам, зверху пакласці кавалачкі сметанкавага
масла і запякаць у духоўцы на працягу 30 хвілін

|