У эмаляваны рондаль усыпаць грачаную муку, уліць 2 шклянкі цёплага
малака, папярэдне развядучы ў ім дрожджы.
Паставіць у цёплае месца.
Калі цеста падыдзе, размяшаць яго драўлянай лыжкай, уліць астатняе
малако, усыпаць пшанічную муку, змяшаць.
Ізноў паставіць у цёплае месца.
Калі падыдзе другі раз, дадаць яечныя жаўткі, расцёршы іх з
растопленым сметанковым маслам, цукрам, соллю, змяшаць.
Узбіць сліўкі, дадаць яечныя бялкі і яшчэ раз узбіць.
Змяшаць з цестам, паставіць у цёплае месца на 20 хвілін.
|