
-2 шклянкі грачанай мукі,
-2 шклянкі пшанічнай мукі,
-4 шклянкі малака,
-3 яйкі,
-100 г слівак,
-1 сталовая лыжка цукру,
- 25-30 г дрожджаў,
-2 сталовыя лыжкі сметанкавага масла,
-соль - па густу.
У эмаляваны рондаль усыпаць грачаную муку, уліць дзве шклянкі
цёплага малака, папярэдне развёўшы ў ім дрожджы. Усё добра
размяшаць і паставіць у цёплае месца. Калі цеста паднімецца,
размяшаць яго драўлянай лыжкай, уліць астатняе малако, усыпаць
пшанічную муку і добра змяшаць. Цеста зноў паставіць у цёплае
месца. Пасля таго, як цеста падыдзе, дадаць у яго яечныя жаўткі,
расцёртыя з двума сталовымі лыжкамі растопленага сметанкавага
масла, цукрам, соллю. Усё добра змяшаць. Узбіць сліўкі, дадаць да іх
яечныя бялкі і яшчэ раз узбіць. Дадаць іх у цеста, размяшаць і
паставіць у цёплае месца на 15-20 хвілін. Выпякаць бліны звычайным
спосабам.

|