
-2 шклянкі грачанай мукі,
-2 шклянкі пшанічнай мукі,
-4 шклянкі малака,
- 3 яйкі,
-100 г слівак,
-1 сталовая лыжка цукру,
-25 - 30 г дрожджаў,
-2 сталовыя лыжкі сметанкавага масла,
-соль - па густу,
-раслінны алей для змазвання патэльні.
У эмаляваны рондаль усыпаць грачаную муку, уліць 2 шклянкі цёплага
малака, папярэдне развядучы ў ім дрожджы. Усё добра змяшаць і
паставіць у цёплае месца. Калі цеста паднімецца, размяшаць яго
драўлянай лыжкай, уліць астатняе малако, усыпаць пшанічную муку і
добра змяшаць. Цеста зноў паставіць у цёплае месца. Пасля таго, як
яно падыдзе, дадаць яечныя жаўткі, расцёртыя з двума сталовымі
лыжкамі сметанкавага масла, цукрам, соллю. Усё добра змяшаць.
Узбіць сліўкі, дадаць да іх яечныя бялкі і яшчэ раз узбіць. Размяшаць з
цестам і паставіць у цёплае месца на 15 - 20 хвілін. Выпякаць бліны
звычайным спосабам.

|