Выкарыстоўваюць як стымулюючы і танізавальны сродак пры разумовай і фізічнай стоме, дэпрэсіўных станах, дрымотнасці, для падвышэння вастрыні зроку і ахоўных сіл арганізма.
Лімоннік утрымоўвае шмат вітаміна С (у 100 г сухіх ягад да 58 г вітаміна С), мікраэлементаў.
Часцей за ўсё ўжываюць спіртовую настойку з пладоў і насення лімонніка (1:5 на 95%-ном спірту) па 20-30 капель ці парашок з высушаных пладоў і насення па 0,5 г за 15-30 хвілін да ежы 2-3 разы ў дзень.
Мёд жа прымаюць падчас ежы (напрыклад, у выглядзе напоя) па 25-35 г тры разы ў дзень.
З ягад лімонніка кітайскага можна прыгатаваць напой, а з лісця і кары заварваць гарбату, якая валодае далікатным цытрынавым водарам, і піць яе з мёдам.
|