-5 цыбулін,
-5 зубчыкаў часныку,
-1 г. лыжка молатага вострага перцу,
-1,5 л таматавага соусу,
-2 спелых памідора,
-1 г. лыжка молатага лісця мацярдушкі,
-1 г. лыжка молатага лісця базіліка,
-1 г. лыжка молатага лісця цім’яна,
-1 г. лыжка духмянага перцу гарошкам,
-2 ст. лыжкі аліўкавага алею,
-1 г лыжка воцату.
Цыбулю і часнык нарэзаць кубікамі. Падсмажыць на невялікім агні на працягу 1 хвіліны часнык, затым дадаць да яго цыбулю і смажыць датуль, пакуль яна не стане напаўпразрыстай.
Дадаць здробненыя памідоры і зеляніну, старанна перамяшаць, зачыніць патэльню вечкам і тушыць на павольным агні 2-3 гадзіны. Скласці пасту-соус у невялікія шкляныя слоічкі.
Захоўваць у халадзільніку, падаваць са свежай зелянінай і мяккім хлебам, змазаным сметанкавым маслам і пасыпаным молатым часныком
|