-сухія ягады рабіны - 2 сталовыя лыжкі
-здробнены корань аеру - 0,5 гарбатнай лыжкі
-вада - 2 шклянкі
-бульбяны крухмал - 1-1,5 сталовыя лыжкі
-цукар ці мёд - па густу.
Сухія ягады рабіны і здробнены корань аеру заліць кіпенем, варыць на павольным агні 10 хвілін, працадзіць і, старанна памешваючы, уліць раствораны ў вадзе крухмал, затым дадаць цукар ці мёд па густу.
Рабіна ўтрымоўвае вялікую колькасць вітаміна С і каратыну, які, апроч іншых карысных уласцівасцяў, валодае здольнасцю аднаўляць слізістую абалонку бронхаў і лёгкіх.
А эфірнае масла, змешчанае ў каранях аеру, аказвае адхаркваючае дзеянне.
|