-400 галовак дзьмухаўцоў,
-1 буйная цытрына,
-1 кг цукру.
Дзьмухаўцы адлучыць ад усяго зялёнага, а жоўтыя пялёсткі заліць
1 літрам вады, дадаць разрэзаную на 4 часці цытрыну
і варыць 1-1.5 гадзіны. Астудзіць, а яшчэ лепш даць пастаяць ноч.
Потым працадзіць, пялёсткі адціснуць.
Пялёсткі выкінуць, вараную цытрыну дробна парэзаць,
а да адвара дадаць цукар і варыць, пакуль не згусне.
Па кансістэнцыі павінна атрымацца як вадкі мёд. І ўсё.
Дарэчы, гэта варэнне з'яўляецца добрым прафілактычным сродкам
пры астме і бранхітах.
|