Гэта не проста варэнне ў поўным сэнсе слова,
гэта лекавае варэнне. Гаючыя ўласцівасці варэння з шышак
тлумачацца проста - елка адно з самых папулярных фітанцыдных
раслін. А фітанцыды - гэта утвораныя раслінамі біялагічна
актыўныя рэчывы, якія забіваюць рост і развіццё бактэрый,
а таксама мікраскапічных грыбоў і найпростых.
Ужываецца пры бранхіце, астме, ангіне і інш. хваробах дыхальных шляхоў і горла.
Выдатны прафілактычны сродак для ачышчэння дыхальных шляхоў
і ўмацавання дзёсен. Асабліва рэкамендуецца пры знясіленні
арганізма, хранічных захворваннях страўнікава-кішэчнага тракта
і дыхальных шляхоў і пры паніжаным гемаглабіне.
РЭЦЭПТ ВАРЭННЯ З ШЫШАК № 1
-1 кг цукровага пяску
-10 шклянак вады (па 200 мл).
-1 кг яловых шышак
Выкладзіце ў эмаляваны таз і заліце прафільтраванай халоднай вадой
так, каб яна сантыметра на 2-3 затуляла шышкі. Хай ноч пастаяць.
На 1 літр настою вазьміце кілаграм цукру і варыце як звычайную
'пяціхвілінку', г. зн. 5 хвілін кіпяць, здымаем і ставім астываць,
на наступны дзень паўтараем варку, і так тры разы (ўтварыўшыюся
пену здымаць). Варэнне стане бурштынавага колеру з выдатным
густам і пахам. Калі дагатуеце, хай астыне, потым разлівайце
па слоіках. Вось смачнае лекавае варэнне і гатова.
Прымаць па 1 ст. лыжцы ў дзень і па 1 шышачцы як прафілактычны
сродак і ў якасці імунастымулятара.
Варэнне засцеражэ ад захворванняў у восеньска-зімовы перыяд
і дапаможа пераадолець хваробу, калі яна пачалася.
РЭЦЭПТ ВАРЭННЯ № 2
Бяром 1 кг яловых шышак, мыем іх і ваpым у 3 л вады на малым
агні 3 – 4 гадзіны. Здымаем з агню кастpюлю і ставім у пpахалоднае
месца на 10-12 гадзін. Затым шумоўкай вымаем шышкі і атрымліваем
кісель pазаватага колеру. Шышкі выкідваем, а з кісяля ваpым ваpэнне
з pазліку 1 л кісяля на 1кг цукру. Ваpым да гатовасці.
Гатовае ваpэнне мае густ і колер мёда, трохі аддае яловай смалой.
Карысна пpы кашлі, тубеpкулёзе лёгкіх, гpыпе, ангіне, асабліва ў
дзяцей. Даць вечаpоам дзіцяці чай з такім ваpэннем, і ўжо раніцай
будзе дадатны вынік. Можна выкарыстоўваць і як салодкую страву.
|