-3 літра малака,
-1 кг тварагу,
-100 г сметанкавага масла,
-100 г смятаны,
-2 яйкі,
-2 гарбатныя лыжкі кмена,
-1 гарбатная лыжка солі.
У рондаль з нагрэтым амаль да кіпення малаком увесці тварог. Масу, памешваючы, награваць на павольным агні датуль, пакуль малако не згорнецца.
Затым змесціва рондаля выліць у палатняны мяшочак, даць сыроватцы сцячы. Атрыманую масу зноў выкласці ў рондаль, падаграваючы на павольным агні і змешваючы, злучыць са смятанай, яйкам, сметанкавым маслам.
Дадаць соль і прамыты кмен. Калі ўтворыцца аднастайная маса, яе трэба зноў змясціць у змочаны ў сыроватцы мяшочак, надаўшы сыру форму круга.
Прыціснуць невялікім грузам і пакінуць да поўнага астывання. Каб гатовы сыр было лёгка выняць з мяшочка, яго трэба ненадоўга пагрузіць у сыроватку.
|