-3 л свежага малака,
-1 л кісляку,
-соль.
Закіпяціць свежае малако і падчас кіпення павольна ўліць халодны кісляк, збіваючы пену, пакуль сыроватка не адскочыць ад малака і не паднімецца ўгару (хвіліны праз тры). Адкінуць гарачае малако на падвойную марлю, пакласці ў друшляк і прыціснуць грузам. Праз 2 гадзіны сыр гатовы. Малако перад кіпячэннем падсаліць.
|