-1 кг тварагу,
-1 л малака,
-1 гарбатная лыжка солі,
-1 гарбатная лыжка соды,
-100 г сметанкавага масла,
-1 яйка.
Добра размяшаць тварог з малаком і кіпяціць гэту сумесь у эмаляваным рондалі на працягу 5 хвілін. Гарачую масу выкласці ў друшляк, пакрыты марляй. Даць сцячы вадкасці, затым перакласці ў той жа рондаль, вымыты і выцерты дасуха. Дадаць соль, соду і масла, старанна размяшаць і яшчэ 3-5 хвілін награваць, увесь час змешваючы. Узбіць яйка і дадаць яго ў масу пасля здымання з агню. Паставіць сумесь у халадзільнік.
|