(латышскі рэцэпт)
-1 кг тварагу,
-100 г сметанкавага масла,
-1 шклянка смятаны,
-1 яйка,
-кмен,
- соль.
Тварог выкласці ў міску, накрыць вечкам і вытрымаць 3-4 дні пры пакаёвай тэмпературы да утварэння цвілі, якая надае сыру характэрны густ, затым дадаць смятану, соль, кмен, перамяшаць і прапусціць праз мясасечку.
Падагрэць сметанкавае масла, уліць у тварогавую масу, перамяшаць. Награваць на слабым агні да атрымання аднастайнай масы. Дадаць узбітае яйка і яшчэ раз нагрэць.
Гатовую сырную масу выкласці ў змазаны сметанкавым маслам эмаляваны посуд і паставіць у прахалоднае месца. Праз 4-5 гадзіны сыр будзе гатовы.
|