-4 шклянкі мукі,
-0,5 шклянкі малака,
-2 яйкі,
-25 г дражджэй,
-1,5 ст. лыжкі цукру,
-1 ст. лыжка сметанковага масла,
-соль,
-алей для смажання.
У падагрэтым малацэ развесці дрожджы, усыпаць муку і замясіць цеста, даць яму падысці ў цёплым месцы. Пакласці яйкі, соль, цукар, сметанковае масла, вымесіць, даць цесту падняцца ў другі раз. Не размешваючы, браць цеста змочанай у вадзе лыжкай, класці на гарачую патэльню з алеем і смажыць аладкі з абодвух бакоў. Да аладак падаць мёд, сочыва, тварог са смятанай і цукрам.
|