
-2 шклянкі мукі,
-1 шклянка малака ці сыроваткі,
-3 яйкі,
-соль,
-цукар,
-сода на кончыку нажа,
- тлушч для смажання.
Вадкасць уліць у муку, дадаць соль, цукар, соду, яечныя жаўткі.
Усё размяшаць. Яечныя бялкі ўзбіць у густую пену і асцярожна
ўмяшаць у цеста. На гарачую патэльню лыжкай класці цеста
і смажыць аладкі абапал да падрумяньвання. Падаваць гарачымі.
Да аладак падаць варэнне ці смятану, цукар з карыцай, гарбату,
малако, фруктовы соус.

|