
-мука -3 шклянкі.
-малако -2 шклянкі.
-яечны парашок -1/2 гарбатнай лыжкі.
-цукар-пясок -1 сталовая лыжка.
-соль -1/2 гарбатнай лыжкі.
-дрожджы -30 г.
-масла сметанкавае ці раслінны алей -250 г.
З мукі, малака і дрожджаў замешваюць цеста, пакрываюць яго
сурвэткай і ставяць у цёплае месца для ўздыму. У падняўшаеся
цеста дадаюць яечны парашок, соль, цукар, 1 гарбатную лыжку
масла. Добра перамяшанае цеста ставяць другасна на ўздым
па 15-20 хвілін, пасля чаго, не размешваючы, прыступаюць
да выпечкі аладак. Патэльня павінна быць гарачай, масла
разагрэтае, падсмажваюць аладкі абапал. Перад тым як узяць
порцыю цеста, лыжку змочваюць вадой.

|