
-2,5 шклянкі пшанічнай мукі,
-2 шклянкі малака,
-5 г сухіх (ці 15 г свежых) дрожджаў,
-0,5 г. л. солі,
-3 ст. л. цукру,
-0,5 шклянкі алею.
Муку прасеяць. Малако трохі падагрэць і развесці ў ім дрожджы.
У рондаль насыпаць 1,5 шклянкі мукі, дадаць трохі цёплага малака
і старанна размяшаць, каб не было камячкоў. Пасля гэтага развесці
цеста астатнім малаком, перамяшаць, паставіць у цёплае месца і
даць падысці. Затым дадаць астатнюю муку, 2 ст. лыжкі алею, соль,
цукар, перамяшаць, даць цесту другасна падняцца і выпякаць аладкі:
класці на разагрэтую змазаную алеем патэльню і падсмажваць абапал.

|