
-1 яйка,
-0,5-0,7 л малака (кефіру),
-10-12 сталовых лыжак мукі,
-2-3 гарбатныя лыжкі цукру,
-2-3 сталовыя лыжкі сланечнікавага алею,
-сода.
У невялікі рондаль разбіць яйка, дадаць малако (кефір), муку, соды
на кончыку нажа, цукар і сланечнікавы алей і ўсё перамяшаць з
дапамогай міксера да утварэння аднастайнай масы. Пакінуць
на 10-15 хвілін. На прагрэтую патэльню выкласці цеста невялікімі
порцыямі, абсмажыць аладкі з двух бакоў. Гатовыя аладкі выкласці
на плоскую талерку. Разнастаіць гэтую страву можна з дапамогай
розных прадуктаў на свой густ (мёд, варэнне, смятана, вяндліна і інш.)

|