
- 500 г мукі,
-2 шклянкі малака ці вады,
-2 яйкі,
-1 ст. лыжкі цукру,
-3-4 ст. лыжкі каровінага масла ці алею,
-1/2 гарбатнай лыжкі солі,
-25 г дрожджаў.
Развесці дрожджы ў цёплым малацэ, усыпаць муку і вымесіць.
Цесту даць падняцца ў цёплым месцы. Потым пакласці яйкі, соль,
цукар і сталовую лыжку сметанкавага масла ці алею, вымесіць,
даць цесту другасна падняцца і, не размешваючы яго, браць
змочанай у вадзе лыжкай, класці на гарачую патэльню з маслам
і падсмажваць аладкі абапал. Да аладак падаць цукар, мёд,
варэнне, джэм ці тварог са смятанай і цукрам. Можна прыгатаваць
аладкі з яблыкамі ці разынкамі. Падрыхтоўка аладак з яблыкамі
апісана ў асобным рэцэпце. Разынкі старанна перабраць,
добра прамыць і змяшаць з цестам.

|