
Цеста для іх рыхтуюць гусцейшае, чым для бліноў.
У іх дадаюць гародніну, садавіну, арэхі, сыр.
-2 спелых банана
-1 шклянка мукі
-2-3 ст. лыжкі цукру
-2 ст. лыжкі разрыхляльніка
-1\2 гарбатнай лыжкі солі
-1\4 гарбатнай лыжкі соды
-3\4 шклянкі нетустага малака
-2 ст. лыжкі маргарыну ці сметанкавага масла
-1 буйнае яйка
-алей
-сіроп
-кавалачкі банана для ўпрыгожвання
Ў маленькай місцы відэльцам разтаўчыце адзін банан. Другі нарэжце
кубікамі па 1,5 см. У вялікай місцы змяшайце муку, цукар,
разрыхляльнік, соль і соду. У міску з бананавым пюрэ дадайце
малако, маргарын і яйка, узбіваючы відэльцам - да аднастайнай
масы. Сумесь з малаком выліце ў сумесь з мукой і вымешвайце,
пакуль мука не растворыцца, але не даўжэй. Дадайце нарэзаныя
бананы. Нагрэйце патэльню на сярэднім агні, злёгку вышмаруйце
алеем. Выпякайце невялікія аладкі. Гатовыя аладкі паліце сіропам
і ўпрыгожце кавалачкамі бананаў.

|