- пшанічная мука – 500 г
- сметанкавае масла – 50 г
- соль - 1 г. л.
- яйка - 5 шт.
- цукар - 2 ст. л.
- малака - 2 шклянкі
- дрожджы.
У цёплым малацэ развесці дрожджы і ўсыпаць муку, увесь час добра
размешваючы цеста. Рошчыну паставіць у цяпло і, калі яна падыдзе,
дадаць яйкі, расцёртыя з цукрам, маслам і соллю. Даць цесту падняцца
яшчэ раз і выпякаць аладкі. Цеста зачэрпваць зверху,
каб яно не асела.
|